
Восеньскія вечары здаўна было прынята бавіць на вячорках: за гутаркамі і спевамі ў коле сяброў і суседзяў. Праект “Танцы ў Траецкім” працягвае далучаць усіх зацікаўленых да народных танцавальных традыцый.
Запрашаем на чарговую танцавальную вечарыну!
На нашы імпрэзы збіраюцца прадстаўнікі розных прафесій, узростаў і сацыяльных статусаў - тыя, каго аб'ядноўвае любоў да свайго, цікавасць да беларускай традыцыі. Тут радыя ўсім: і тым, хто ўжо ўмее танчыць, і тым, хто толькі хоча навучыцца. Вопытныя танцоры на танцпляцы стануць арыенцірам для пачаткоўцаў.
Атмасферу сапраўднай беларускай вечарыны створаць музыкі-аматары. Яны зайграюць Лявоніху, Кракавяк, Грачанікі, Вераб’я, Каханачку ды многія іншыя танцы. Сярод традыцыйных музычных інструментаў – скрыпка, цымбалы, басэтля, дуда, гармонік, акардэон, бубен, барабан.
Час: 17 кастрычніка, 19:00-22:00.
Кошт: 15 руб. Каса працуе да 21:00.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.