29 жніўня 2025 года ў 16.00 Мастацкая галерэя г. Полацка запрашае на адкрыццё Рэспубліканскага выставачнага праекта VІ Трыенале дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў «Сувязі».
У экспазіцыі можна ўбачыць сучасны тэкстыль, шкло, батык, створаныя за апошнія гады. Для Беларускага саюза мастакоў стала ўжо традыцыйным раз на тры гады праводзіць мастацкі праект, прысвечаны сучаснаму дэкаратыўна-прыкладному мастацтву.
У выставе ўдзельнічаюць не толькі сябры секцый дэкаратыўнага мастацтва і тэкстылю грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў», але і творчая моладзь, студэнты, мастакі з рэгіёнаў Беларусі. Прадстаўлены формы як класічнага, традыцыйнага мастацтва, так і новыя эксперыментальныя інтэрпрэтацыі. Спектр мастацкіх рашэнняў сучаснага дэкаратыўнага мастацтва надзвычай разнастайны і змяшчае розныя спалучэнні тэхнік і прыёмаў.
Запрашаем наведаць выставу, якая будзе дзейнічаць да 5 кастрычніка 2025 года!