У Доме-музеі Адама Міцкевіча адбыўся баль «Віхуры часу», прымеркаваны да Дня пажылых людзей

1 кастрычніка 2025 г. у сценах Дома-музея Адама Міцкевіча адбыўся незабыўны баль "Віхуры часу", прымеркаваны да Дня пажылых людзей.

Гэта падзея сабрала людзей розных узростаў, але ўсіх аб'ядноўвала адно - маладосць сэрца і душы. Дзень быў напоўнены бальнымі танцамі, весялосцю і шчырымі эмоцыямі, якія стваралі атмасферу сапраўднага свята.

Госці ў прыгожых сукенках і смокінгах з радасцю выходзілі на паркет, дэманструючы свае танцавальныя навыкі і нязгасную страсць да жыцця.

Моладзь з задавальненнем далучылася да танцаў, ствараючы ўнікальны сінтэз пакаленняў.

Пасля танцавальнай праграмы госці балю наведалі тэатралізаваную экскурсію з праграмай "Музы Адама Міцкевіча". Ім расказалі пра жыццё, творчасць і жанчын-музаў вялікага паэта. Экскурсія была насычанай і пазнавальнай, пакінуўшы ва ўсіх удзельнікаў толькі станоўчыя эмоцыі.

Баль у музеі да Дня пажылых людзей стаў не толькі святам, але і важным напамінам аб тым, што ўзрост - гэта ўсяго толькі лічба. Галоўнае - гэта энергія і любоў да жыцця.

169