
Генадзь Пятровіч Аўласенка, наш зямляк, майстар мастацкага слова, таленавіты пісьменнік з вёскі Ліпавец, завітаў у музей 26 і 27 верасня з падарункамі – новымі кніжкамі для дзяцей і дарослых. Пісьменнік расказаў пра свае творчыя планы, распавёў пра школьных сяброў. Цікава было больш даведацца пра сям’ю пісьменніка, яго бацькоў, разгледзець рэдкія фотаздымкі. Пісьменнік уважліва разглядаў выставу, падрыхтаваную супрацоўнікамі музея да яго юбілею. Некаторыя фотаздымкі, зробленыя калісьці землякамі, Генадзь Пятровіч бачыў упершыню і шчыра здзіўляўся: “Дзе ж тут я?“. Сёння Г. Аўласенка піша як для дзяцей, так і для дарослых, працуе ў самых розных жанрах: казачная аповесць, фэнтэзі, антыўтопія, містыка і г.д. Стварае ён і казкі-рыфмаванкі, тапанімічныя казкі, гумарыстычныя вершыкі. А вось у Саюз пісьменнікаў Беларусі быў прыняты як драматург. Творы Генадзя Аўласенкі ўвайшлі ў школьныя падручнікі па беларускай літаратуры.