Куратарскія экскурсіі ў Музеі-дачы Васіля Быкава ў верасні

×

Паведамленне пра памылку

Warning: count(): Parameter must be an array or an object that implements Countable в функции bootstrap_table() (строка 208 в файле /var/www/www-root/data/www/museum.by/sites/all/themes/bootstrap/templates/system/table.func.php).

Верасень – апошні месяц сезона, калі можна наведаць філіял “Музей-дача Васіля Быкава” ў Ждановічах. Скарыстайцеся магчымасцю пабываць у музеі і паслухаць цікавую экскурсію!

Запрашаем усіх жадаючых на зборныя экскурсіі па лецішчу народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, якія правядзе куратар музея Ірына Расціславаўна Князева.

Вас чакаюць:

  • змястоўная экскурсія па экспазіцыі музея-дачы, дзе кожны прадмет нагадвае пра тое, што калісьці тут кіпела жыццё, напоўненае любоўю і радасцю;
  • інтэлектуальныя размовы па тэме творчасці Васіля Быкава;
  • памятныя падарункі кожнаму наведвальніку.

Кошт: 10 р. з наведвальніка.

Калі: 14 і 28 верасня 2025 года, 14:00.

Дзе: Мінскі раён, а/г Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62.

Папярэдні запіс па тэл. +375 29 811 21 85, +375 17 363 94 65.

1672